Чаму Максім Багдановіч прадчуваў сваю заўчасную смерць? Сёння паэту споўнілася б 134 гады

1092
Сёння Беларусь адзначае дзень нараджэння Максіма Багдановіча. І няхай дата не юбілейная – 134 гады – мы не маглі не павіншаваць любімага паэта і не прыгадаць некаторыя цікавыя моманты яго біяграфіі.

 

Напэўна, са школьнай праграмы вы памятаеце, што паэт пражыў усяго 25 гадоў. Але паспеў зрабіць больш, чым многія з нас за ўсё жыццё. Стыль Максіма Багдановіча – інтэлектуальны, ясны, празрысты. Ён спрабаваў сілы ў розных жанрах і формах і лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай інтымнай лірыкі. Яго вершы пра каханне, жаноцкасць, прыгажосць – адгукаюцца ў душах рамантычных беларусаў і сёння. 
 
 Асобныя вершы паэта ведае (і спявае) уся краіна. Яны – аб любові да Радзімы і яе гісторыі. 
 
Гэты факт тым больш дзіўны, што большую частку жыцця паэт пражыў на чужыне. Пасля смерці маці будучага паэта (яна памерла ад сухот, калі Максіму было пяць), бацька перавёз сям’ю ў Ніжні Ноўгарад. 
 
Менавіта там пачаў пісаць першыя вершы. Адтуль – упершыню даслаў юнацкае апавяданне ў рэдакцыю газеты. Наш выдатны суайчыннік Ядвігін Ш. прыдумаў юнаму творцу псеўданім «Максім Крыніца»:  «Кожны сваім псеўданімам вызначае сваё крэда, свой кірунак, а што за душою гэтага юнака, ліцэіста, эстэта? Яму гэтыя Бядулі ды Гаруны не падыдуць. Яму трэба чысты-чысты псеўданім, ясны, як юнацтва. Хай будзе Крыніца!»
 
Максім Багдановіч вяртаўся на Радзіму двойчы. Упершыню – у 20 гадоў. Ён ужо быў вядомым  беларускім паэтам, аднак амаль не валодаў роднай мовай. Багдановіч прасіў людзей, якія размаўлялі па-беларуску, рабіць яму заўвагі і выпраўляць вымаўленне. Аднак пры гэтым, бадай, лепш за ўсіх разумеў патрэбы нацыянальнай літаратуры.
 
У свой апошні прыезд у Мінск (у 1916 годзе) паэт актыўна дапамагаў бежанцам (ішла Першая сусветная вайна), не шкадаваў сябе. Сучаснікі ўзгадвалі, што Багдановіч выязджаў у прытулкі для дзяцей бежанцаў, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як жывуць сіроты. Нават не піў чаю з цукрам, каб сэканоміць яго і перадаць дзецям. Паэт меў схільнасць да туберкулёзу, і самаахвярнасць дорага яму каштавала.  Багдановіч адчуваў сябе ўсё горш.   
 
Сябры знайшлі грошы, каб адправіць яго на аздараўленне ў Ялту, але было позна. Збіраючыся ў дарогу, паэт даведаўся, што сястра Змітрака Бядулі (у якога ён жыў) выпадкова разбіла люстэрка. Багдановіч спаў з твару і прамовіў: “Усё, цяпер, усё!” 
 
Паэт меў рацыю. 
 
Ён памёр у Ялце ў адзіноце. Яго пахавалі чужыя людзі  пад простым крыжам з надпісам «Максим Богданович, студент».
 
 

Рекомендуем вам: Будьте в курсе последних новостей - подпишитесь на Blizko:






Чтобы оставить комментарий, войдите через любую социальную сеть или авторизуйтесь на сайте

Другие новости Минска




Каталог Минска


Назад