Закрыть меню

Які рэгіён Беларусі самы патрыятычны? Адказалі ў Белстаце

21.02.2026 в 13:14, Blizko.by

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Віншуем вас, беларусы!

 

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў з гэтай нагоды цікавыя лічбы. Праўда, не вельмі свежыя.

 

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2019 года, 61,2% жыхароў краіны назвалі беларускую мову роднай.

 

З іх у гарадской мясцовасці — 56,8%, у сельскай — 76%. Самым «беларускім» рэгіёнам з'яўляецца Брэсцкая вобласць, там беларускую мову лічаць роднай 86,2% беларусаў.

 

Открыть полную версию