Закрыть меню

«Аліварыя» распрацавала настолку, якая прысвечана знакавым месцам Мінска

10.07.2023 в 18:49, Blizko.by

Гульня не проста пра сталічныя вуліцы і скрыжаванні цi межы і назвы – яна пра любімы горад

 

У гэтым сезоне «Аліварыя» стварыла новы сорт піва – «Аліварыя Пітнае». З гэтай нагоды і з'явілася настольная гульня «Дзесьці ў Мінску».

 

Новая настолка не проста пра сталічныя вуліцы і скрыжаванні цi межы і назвы – яна пра любімы горад і месцы, з якімі звязаны асабістыя гісторыі. Вайб Мінска нараджаецца ў тых мясцінах, якія добра вядомыя ўсім нам. Дарэчы, свая гісторыя ёсць і ў кампаніі “Аліварыя”: амаль 160 гадоў мы варым піва ў Мінску, за гэты час аб’ядналі шмат людзей і працягваем гэта рабіць.

 

Настолка «Дзесьці ў Мінску» уключае 30 картак, на якіх сабраны самыя-самыя «мінскія» тапонімы, выразы і нават рытуалы, якія трэба будзе патлумачыць рознымі спосабамі. І няхай гаворка пойдзе пра адзін горад, але для кожнага ён – свой. Таму і правілы гульні можна выбраць: сабраць сяброў і паспаборнічаць у камандах, згуляць у індывідуальным заліку ці ператварыць гульню ў магчымасць падзяліцца выпадкамі, якія здарыліся з вамі ў Мінску.

 

Пры стварэнні эцікеткі для новага сорта «Аліварыя Пітнае» мы выкарысталі знаёмыя ўсім абрысы сталіцы, – растлумачылі ў кампаніі «Аліварыя». − А гульня «Дзесьці ў Мінску» – гэта працяг гісторыі пра месцы, якія лёгка пазнаць і якія так шмат гавораць пра горад і пра кожнага з нас.

 

Набыць настолку можна ў музеі піваварэння «Аліварыя» (адрас: г. Мінск, вул. Кісялева, 30) ці згуляць у барах горада.

 

 

Открыть полную версию