Вёў службу айцец Аляксандр Шрамко. Па-беларуску прамаўляў святар, чыталіся царкоўныя тэксты, спяваў хор. Па словах удзельніцы царкоўнага хору Наталлі Граковіч, людзей было шмат.
«Я была здзіўлена, што людзей было столькі — чалавек 100. Было шмат з іншых прыходаў. Я і сама належу да іншага. Службы будуць адбывацца раз на месяц, як сказаў а. Аляксандр. Калі будзе патрэба часцей, то будзе разглядацца пытанне. Наступны раз папярэдне запланаваны праз тыдзень пасля Вялікадня», — адзначыла Наталля. Яна лічыць гэтую беларускамоўную службу прарывам, паколькі, па яе словах, у нас царква кансерватыўная да такіх навінак.
Храм Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай знаходзіцца на вуліцы Янкоўскага, 2. Сачыць за падзеямі прыхода можна ў суполцы ў «Фэйсбуку».
Крыніца: nn.by