Фота: sb.by
Аб планах па нанясенні «пластыкавай» разметкi распавёў намеснік начальніка УДАІ ГУВС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.
Такая ж разметка з’явіцца на роварных дарожках, якія праходзяць па пешых дарогах — агульная працягласць такіх перасячэнняў у Мінску складае 40 км.
Зялёная разметка ўжо з’явілася ў верасні 2014 года на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праезда Дразды, пазней на некаторых іншых вуліцах. «Пластыкавая» разметка больш трывалая за звычайныя фарбы і мае светлавяртальную функцыю (то значыць, будзе больш заўважнай у святле фар).
Аўтар: Аляксандр Арсёнаў. Крыніца: nn.by