«І каго мы збіраемся вінаваціць?» Дэпутат растлумачыў, чаму беларусы могуць страціць незалежнасць

750
Беларусам трэба згадаць пра ўласную мову, каб захаваць сваю незалежнасць. Такім меркаваннем падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі.

 
«Фэйсбук нагадаў мне сёння мой пост пяцігадовай даўніны. Вельмі важная, на мой погляд, выснова расійскіх вучоных, якую яны зрабілі амаль што 200 гадоў таму, адносна ролі беларускай мовы ў станаўленні сучаснай рускай мовы  і рускай культуры. Прайшлі гады – і ўжо няма ў Расіі, здаецца, той пашаны да нашай беларускай мовы («отца великороссийского наречия»), якая была раней. Геапалітыка?!...
 
На жаль, але і сярод нас, беларусаў, хто жыве на нашай бласлаўлёнай беларускай зямлі, нямала тых, хто зняважліва ставіцца да беларускай мовы, гісторыі нашага народа, яго культуры... І на што ж мы тады можам разлічваць? Чаго і ад каго  чакаць? І каго збіраемся вінаваціць?  Ці зможам умацоўваць свае незалежнасць і суверэнітэт, адрокшыся ад саміх сябе? Пытанні рытарычныя…» напісаў Варанецкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 
 

Фото: Valery Voronetsky/FB

Максим Мацкевич

Подписывайтесь и читайте нас в Telegram, Instagram и Facebook - будете в курсе последних новостей!













Напиши комментарий и выиграй 2 пиццы!
Чтобы оставить комментарий, войдите через любую социальную сеть или авторизуйтесь на сайте

1



Loading...



Другие новости рубрики «Актуально»


Каталог Минска


Актуально