«Беларуская культура была дамінуючай». Дэпутат распавёў, як трэба разглядаць гісторыю ВКЛ

564
Беларусы былі галоўным этнасам у Вялікім Княстве Літоўскім. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў і доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.

«Для сучаснай беларускай інтэрпрытацыі характару ВКЛ характэрныя наступныя тэзісы. Па-першае, ужо з моманту свайго стварэння ВКЛ была не толькі літоўскай, але і беларускай дзяржавай. Беларускія землі ўвайшлі ў яго склад пераважна мірным шляхам. Па-другое, ініцыятыва стварэння ВКЛ сыходзіла ад прадтаўнікоў усходнеславянскай знаці беларускага Панямоння. Па-трэцяе, беларуская культура ў ВКЛ была дамінуючай, а беларусы, асабліва на першым этапе існавання дзяржавы, з’яўлілся своеасаблівым культуртрыгерамі ў дачыненні да літоўцаў.

 

Наша слова, наша мова, наша культура і наша права стагоддзямі вызначалі характар той дзяржавы, яе самабытнасць. Памятаем аб гэтым», – сказаў Марзалюк у эфіры СТБ.

 

Сёлета ў Беларусі абвесцілі год гістарычнай памяці. З гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка абвесціў, што Літва і Польшча прыватызуюць гісторыю ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

 

«Калі сёння літоўцы і палякі адмаўляць унёсак беларускага народа ў развіццё такіх гітарычных форм дзяржаўнасці на нашай зямлі, як Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, то што нам перашкаджае даць гэтым перыядам адэкватную ацэнку?»задаўся пытаннем Лукашэнка.

 

 

 

 

Фото: sb.by

Максим Мацкевич

Подписывайтесь и читайте нас в Telegram, Instagram и Facebook - будете в курсе последних новостей!













Напиши комментарий и выиграй 2 пиццы!
Чтобы оставить комментарий, войдите через любую социальную сеть или авторизуйтесь на сайте

1



Loading...



Другие новости рубрики «Актуально»


Каталог Минска


Актуально