Кунцаўшчына: за чытанне твораў на беларускай мове можна атрымаць смартфон

2070
Такую ўзнагароду абяцаюсь 5 лепшым чытачам. Ёсць за што змагацца.

Юрый Жыгамонт
 
15 лютага ў гімназіі №4 (вул. Кунцаўшчына, 18) адбудзецца рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытачоў «Чытаем па-беларуску з velcom» у Мінску.
 
Па выніках першага этапа было выбрана 30 лепшых удзельнікаў, якія ў гэты раз будуць выступаць перад журы і гледачамі. 5 лепшых чытачоў атрымаюць смартфоны, а таксама іх запросяць на рэспубліканскі фінал праекта, які адбудзецца ў траўні.
 
У склад журы рэгіянальнага фінала ўвайшлі: пісьменнік, галоўны рэдактар дзяцячага часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, метадыст дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» – Інна Багамольцава, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom – Вячаслаў Смірноў. Таксама ў саставе журы будзе тайны госць. Хто гэта? Даведаемся ўжо на мерапрыемстве. 
 
Мерапрыемства адбудзецца 15 лютага па адрасе: вул. Кунцаўшчына, 18 (гімназія № 4).
Пачатак мерапрыемства: 12:00
Пачатак рэгістрацыі: 11:30
 
 
«Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта сацыяльна-адукацыйны праект, які праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
На працягу 2 з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў.
З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. 
 


Ваше мнение:
Войдите через любую социальную сеть или создайте аккаунт на сайте и вам больше не придется ждать модерацию
- Ваше Имя
Добавить изображение    Правила комментирования



Вы можете загрузить изображения до 10Mb в формате *.jpg, *.png, *.gif

Другие новости Домбровки




Каталог Домбровки


Домбровка