Да сезона санак у Котаўцы ўсталявалі пад'ёмнік на горку

4 717
Мясцовыя жыхары Сельгаспасёлка талакой зрабілі канатныя парэнчы для пад'ёма на горку ў скверы Котаўка.

«Ускочылі ў апошні вагон», – ацэньваюць вынікі сумеснай працы мясцовыя, відавочна ўсцешаныя, што паспелі да снегу і маразоў – сезону катання з горкі.
 
Горка ў скверы Котаўка, бадай, вядома ўсім жыхарам Сельгаспасёлка і яго ваколіц, паведамляе Зялёны партал. На ёй бавяць час дарослыя і дзеці па выходных і ў будні. Аднак была з горкай і пэўная нязручнасць: як жартуюць мясцовыя, «секунду едзеш уніз, гадзіну ўскарасківаешся наверх». Так, для кагосьці пад'ём па раскатанаму льдзяному покрыву таксама быў элементам гульні і забавы, але для большасці – гэта ўсё ж выглядала сапраўным выпрабаваннем.
 
Таму калі гаворка зайшла пра добраўпарадкаванне сквера і распрацоўку канцэпта, і пачалі збіраць ідэі і меркаванні мясцовых жыхароў – пад'ёмнік на горку стаў тым самым элементам, з якім пагадзілаь большасць.
 
Па першапачатковаму плану на горцы павінны быў з'явіцца адзін парэнч. Але пасля перамоваў з жыхарамі на месцы, вырашылі рабіць два, каб было зручней і спрытней узбірацца на горку, не перашкаджаючы тым, хто едзе ўніз.
 
«У мяне былі думкі проста ўсталяваць адзін слупок і ад яго працягнуць канат. Але якім чынам сёння рэалізавалася ідэя цалкам задавальняе задуманае: усё з натуральных матэрыялаў, гарманічна з прыродай, нікому не замінае», – кажа Руслан, мясцовы жыхар, якому належыць прапанова прыстасовы для пад'ёма.
 
 
 
 
 
 







Обсуждение
1
1
0
На близко уже комменты трут? Ясно-понятно. И тут цензурщина теперь, фу! Даже во времена цикла статей с маршрутками такого не было!
1
0
1
Маршрутчик, ты что ли?
Tmp avatar Мария Гриц # 22.12.2017 в 10:57:27
0
0
0

Да не, просто мы вопрос решили с комментатором ;)

1
0
1
Звучит зловеще :)
Дорогие читатели и случайные посетители blizko.by!

В связи с новым постановлением Совмина «Положение о порядке предварительной идентификации пользователей интернет-ресурса, сетевого издания» мы временно отключили возможность комментирования. Нам понадобится некоторое время, чтобы сделать общение на нашем сайте максимально комфортным для вас.

Не беспокойтесь, очень скоро все будет готово!
Другие новости Зеленого Луга




Каталог Зеленого Луга


Зеленый Луг