Будаўнічаму рынку на Уруччы быць. Пакуль што

2945 Обновлено:
Авер'янава затрымалі, аднак на аб'ектах бізнесоўца гэта не адбілася. Будаўнічы рынак ва Уруччы працуе без змяненняў.

 
У 1998 годзе на ўскрайку мікрараёна Уручча-4 вырас, бадай, самы буйны профільны гандлёвы аб'ект сталіцы — будаўнічы рынак. Карэнныя ўруччанцы яшчэ памятаюць як «адкрываць» яго прыязджала сама Крысціна Арбакайце. У астатнім жа ўзгадваць пра рынак даводзілася толькі тым, хто вырашыўся заняцца рамонтам.
 
Аднак апошнія некалькі месяцаў пра будаўнічы рынак Уручча, як і дзесятні іншых аб'ектаў па Мінску, не замаўкаюць сродкі масавай інфармацыі з нагоды завядзення крымінальнай справы і праследу іх уладальніка Юрыя Авер'янава.
 
Па інфармацыі Sputnik.by, яшчэ ў 2002 годзе беларускі бізнэсовец вымушаны быў пакінуць Беларусь праз тое, што на яго завялі крымінальную справу. У адносінах да Авер'янава і яго калег высоўваліся абвінавачванні па вымаганню грошай у прадпрымальнікаў аўтарынка ў Манаўцы. Праз некалькі год бізнэсовец усё ж вярнуўся ў Беларусь.
Скаргі на яго паступалі і ад крэдытораў. У свой час кампанія «Ростэм» і іншыя павінны былі выплаціць велізарныя сумы, аднак не рабілі гэтага. Паступова кампаніі бізнэсоўца пачалі аб'яўляць банкротамі і выстаўляцца на аўкцыёны. Але ў 2016 годзе  Юрый Авер'янаў заяўляў пра «рэйдарскі» захоп сваіх прадпрыемтваў.
Восенню мінулага года Следчы камітэт прыняў да вытворчасці справу на Авер'янава і некаторых кіраўнікоў яго структур — за ўхіленне ад уплаты падаткаў суб'ектамі гаспадарчай дзейнасці.
 
Пасля таго, як стала вядома, што ў студзені беларускага бізнесмена ўсё ж такі затрымалі ў Германіі і збіраюцца экстрадыраваць на радзіму, папаўзлі чуткі, што ў хуткім часе будаўнічы рынак ва Уручча могуць прыкрыць.
 
«Як даўно вы чулі, што будаўнічы рынак знаходзіцца на рэканструкцыі? З 2006 года вядзецца пра гэта гаворка. Вось толькі знайсці інвестара, які б мог тут нешта пабудаваць — складана. На гэтым месцы пад зямлёй знаходзяцца трубы камунікацыі, адпаведна напаверхні нічога не ўзвядзеш з вялікай нагрузкай. Так, былі навіны пра тое, што шапікі знясуць і пабудуюць гандлёвы цэнтр ці жылы квартал, ды толькі…», — кажа адзін з гандляроў рынка.
 
 
Пра тое, што рэканструкцыя гандлёвых плошчаў пачнецца ў 2010 годзе заяўляў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхоў,.
 
Па словах чыноўніка, рынак ўжо зжыў сябе. Праектам прадугледжвалася ўзвядзенне крытага гандлёвага аб'екта з камфортнымі ўмовамі для арэндатараў і пакупнікоў.
 
Што ж тычыцца затрымання уладальніка, — Юрыя Авер'янава, — для прадпрымальнікаў гэта не было сюрпрызам.
«Даўно было вядома, што кампанія "Ростэм" з'яўлялася даўжніком у банкаў. Наўрадці ў бліжэйшыя 5 год тут нешта зменіцца», — зазначаюе гандляр.
«У нас тут нічога не адбываецца, нічога не змянілася. Пра тое, што ўвогуле кагосьці злавілі, даведаліся толькі з навінаў у інтэрнэце. Тут усё ціха, рынак працуе як працаваў», — падцвярджаюць нам на другой гандлёвай кропцы.
 
Хрысціна Чарняўская
Блізкія Навіны







Чтобы оставить комментарий, войдите через любую социальную сеть или авторизуйтесь на сайте

Другие новости Военного городка
В Военном городке начали строительство новой улицы
26.12.18 / 15:00 2676
Она должна будет связать ул. Рогачевскую и Героев 120-й дивизии и решить транспортный вопрос в микрорайоне.
В Минске проведут очередную рыбную ярмарку — на этот раз в Уручье
12.12.18 / 14:06
Специализированная рыбная ярмарка развернется 15 и 16 декабря на площадке в районе станции метро «Уручье» по ул. Руссиянова. Об этом сообщили в главном управлении потребительского рынка Мингорисполкома.




Каталог Военного городка


Военный городок